На запыт знайшлося 137 артыкулаў

  1. 81
    незюклівы — негаваркі [Гарэцкі]
  2. 82
    падол — месца на рацэ, сажалцы, дзе мыюць бялізну [Гарэцкі]
  3. 83
    пазалачваны — пазалочаны [Гарэцкі]
  4. 84
    панаўка — палонка [Гарэцкі]
  5. 85
    партпледзік — дарожная сумка або чахол для пледа і пасцельных рэчаў [Гарэцкі]
  6. 86
    парыня — папар [Гарэцкі]
  7. 87
    пасад — рад снапоў, раскладзеных на таку для малацьбы [Гарэцкі]
  8. 88
    пасконныя — з грубай шорсткай тканіны (апошняга гатунку канаплі) [Гарэцкі]
  9. 89
    пастаць (постаць) — частка поля, занятая жнеямі ў час жніва [Гарэцкі]
  10. 90
    пасэсар — арандатар [Гарэцкі]
  11. 91
    плажам — пластом [Гарэцкі]
  12. 92
    пол — ніжнія нары каля сцяны ў сялянскай хаце, якія служылі як ложак [Гарэцкі]
  13. 93
    пракуда — надзвычайнае здарэнне; свавольнік, выдумшчык [Гарэцкі]
  14. 94
    праскуркі — паўночная мальва [Гарэцкі]
  15. 95
    пушачка — скрыначка [Гарэцкі]
  16. 96
    пыні — маўляў, кажа [Гарэцкі]
  17. 97
    разкі — участкі зямлі [Гарэцкі]
  18. 98
    рышт — канава [Гарэцкі]
  19. 99
    рэзгіны (рэзвіны) — прыстасаванне для пераноскі сена, саломы, якое зроблена з вяровачнай сеткі, нацягнутай на сагнутыя пруткі [Гарэцкі]
  20. 100
    сажань — мера даўжыні ў 2,134 м [Гарэцкі]

Паведаміць пра недакладнасьць