Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 

Вынікі пошуку
 
 
Старонкі: 1  2  


На ваш запыт пчала знойдзены 35 артыкулаў

  1. пчала
    пайсці як пчала між кустоў. Ваўк. п. Пра нейчую надта лоўкую, умелую, каб нідзе не зачапіцца, хаду. Federowski, 211.
    прыстаць як пчала да смалы. Іўеў. Няўхв. Пра некага недарэчна дакучнага, прыставучага. Сцяшковіч, 618.
    руплівы як пчала. Ухв. Пра працавітага чалавека. Санько, 180.
    люду як пчол у караніку (вуллі). Маладз. Пра шматлікі збор людзей. Мін.-Мал., 1977, 61.
    шумець як рой пчол у рэшаце. Гл. рой.
    жыць ек пчола ў меду. Стол. Ухв. Пра нечае багатае жыццё. ТС 4, 275.
    зызкаць бы пчола. Стол. Пра нейчае характэрнае бурканне. ТС 2, 169. ≺ Зызкаць - бзыкаць.
    помалюсеньку ісці як пчола ў мёд. Стол. Ухв. Пра чалавека, які вельмі далікатна, асцярожна ідзе. ТС 4, 150.
    Дай, божа, каб пладзіліся як пчолы ў вулеі. Фальк. Дабразычэнне на прыбаўленне сям'і. Federowski, 377.
    загудзець як пчолы ў вуллі. Ухв. Пра ажыўленне збору, сходу, вяселля. НН 1911, 635.
    махаць рукамі так, быццам на яго напалі пчолы (восы). Хоц. Насмешл. Пра кагосьці, хто адмахваўся, жэстыкуляваў. ЛЦ, 72.
    напасці як пчолы на неўмывацьку. Насмешл. Пра калектыўны дружны напад на некага. Янк., Пар., 111.
    рабіць як Шыманелевы пчолы. Смарг. Ухв. Пра дружную, энергічную працу. Сцяшковіч, 622.
    узяцца за работу як пчолы ў цёплы дзень. Хоц. Ухв. Пра дружную працу людзей. ЛЦ, 38.
    як пчолы пакусалі каго. Маст. Іран. Пра каго-н. неспакойнага, злога, раздражнёнага. Даніловіч, 243. // Беларускія народныя параўнанні
  2. пчала ж. пчала, пчалы, ДМ пчале, пчалу, пчалой (-ою); мн. пчолы (з ліч. 2, 3, 4 пчалы), РВ пчол, пчолам, пчоламі, пчолах // Граматычны назоўніка
  3. пчала // Жывёльны свет
    пчала, насякомае, якое перапрацоўвае кветкавы нектар на мёд, пылок на пяргу. агульная назва: пчолы мн. — агульн. (Мат. апыт.), пшчолы мн. — паўн.-зах.
  4. Пчала ляціць на любы цвэт. — І сярод людзей ня можа быць ні прымусу, ні абмежаваньня ў падбіраньні сяброўства як у васабістым жыцьці, гэтак і ў грамадзкім. // Прыказкі Лагойшчыны
  5. пчала ж. — пчела // Беларуска-расейскі (Байкоў-Некрашэвіч)
  6. пчала ж. пчела // Беларуска-расейскі (Крапіва)
  7. пчала ж. Р пчалы, ДМ пчале, пчалу, пчалой (-ою); мн. пчолы (з ліч. 2, 3, 4 пчалы), РВ пчол, пчолам, пчоламі, пчолах // Граматычны назоўніка 2013
  8. пчалае, мн. пчолы, пчол; з ліч. 2, 3, 4 - пчалы // Слоўнік беларускай мовы
  9. смала
    Быль як смала, а небыліца як вадзіца. Прык. Пра тое, што сапраўды добрыя падзеі застануцца ў памяці, а благія забудуцца. Рапановіч, 243.
    Быль як смала, а нябыль як вада. Прык. Ром., Зап., I, 215. Тое ж.
    зямля [стала ліпкая] як смала. Слон. Пра зямлю пасля дажджу. Высл., 331.
    ліпкі як смала. Маладз., Стаўб. Няўхв. Пра нешта, некага прычэплівых. Носович, 595; МК, 139.
    навяліцца як смала. Мсцісл. Няўхв. Пра прычэплівага чалавека. Высл., 349, 137. ≺ Навяліцца - прыліпнуць, прычапіцца.
    прыліпнуць як смала да плота. Мін. Няўхв. ЛЦ, 119. Тое, што прыляпіцца як смала.
    прыляпіцца як смала. Ганц., Івац. Няўхв. Пра таго, хто неадчэпна, дакучліва прыстае да каго-н. Аксамітаў, 136; ФА; ЗЗайкі.
    прыставаць як смала да падэшвы. Лід. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    прыставаць як смала да пастала. Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    прыстаць бы шаўцоўская смала. Слуцк. Няўхв. Сержпутоўскі 1999, 132. Тое ж.
    прыстаць як смала да кала. Ашм., Пруж. Няўхв. Станкевіч, 1055; ФА. Тое ж.
    прыстаць як смала да плоту. Стаўб. Няўхв. МК, 217. Тое ж.
    прычапіцца да каго як смала да цела. Астр. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
    прычапіцца як смала да дрэва. Брасл., Стол. Няўхв. Рабкевіч, 172; Барысюк, Буян, 13. Тое ж.
    прычапіцца як смала к рукам. Пух. Няўхв. СПЗБ 4, 170. Тое ж.
    учапіцца як смала да кала. Гродз. Няўхв. Цыхун, 194. Тое ж.
    чапляцца да каго як смала да кала. Ашм., Свісл. Няўхв. Даніловіч, 250. Тое ж.
    чорны як смала. Ваўк. п. Няўхв. Пра нешта вельмі чорнае, бруднае. Federowski, 66.
    завіхацца як муха ў смале. Гл. муха.
    завязнуць у сваім багацці як муха ў смале. Гл. муха.
    згінуць як муха ў смале. Гл. муха.
    ісці як па смале. Мін. Няўхв. Пра цяжкую дарогу, павольны рух. ЛЦ, 32.
    памалу (павольна) як муха на смале. Гл. муха.
    паўзці як муха па смале. Гл. муха.
    рухацца як муха па смале. Гл. муха.
    хадзіць як чорт па смале. Гл. чорт.
    уліпнуць як муха ў смалу. Гл. муха.
    улезці/залезці як муха ў смалу. Гл. муха.
    Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гл. мёд.
    прыліпнуць як пчала да смалы. Гл. пчала.
    прыстаць як да смалы. Зэльв. Незадав. Пра дакучэнне частымі просьбамі, назойлівымі роспытамі. МК, 218. // Беларускія народныя параўнанні
  10. мёд
    жыць ек пчола ў меду. Гл. пчала.
    Гора гараваць - не мёд лізаць. Прык. Пра цяжкасці і боль пры перажыванні гора. Ром., Бел., 293; Federowski, 113.
    Замуж - як у мёд, з замужжа - як са смалы. Гор. Прык. Пра лёгкасць і прыемнасць пачатку замужжа і заганы і праблемы расстання альбо разводу. АВНЛ.
    ласы як мядзведзь на мёд. Гл. мядзведзь.
    ліпнуць як мухі на мёд. Гл. муха.
    ляцець як мухі на мёд. Гл. муха.
    пазлятацца як восы на мёд. Гл. восы.
    помалюсеньку ісці як пчола ў мёд. Гл. пчала.
    смашны як мёд. Мсцісл. Пра нешта вельмі смашнае. Бялькевіч, 60.
    Як грыміць на лёд, то будзе хлеб як мёд. Прык. Фальк. Пра дарагі хлеб у неўраджайны год. Сцяшковіч, 668. ≺ У прыкметах гром, калі яшчэ не адтала зямля, нібыта прадвяшчае галодны год.
    гаварыць як мёдам мазаць. Бераст. Няўхв. Пра надта ліслівую, дагодлівую гаворку каго-н. Даніловіч, 234.
    задавацца як муха на шклянцы з мёдам. Гл. муха.
    лжэ як мёдам мажа. Асудж. Пра чалавека, які шчодра раздае даверлівым салодкую няпраўду. Янк., Пар., 96.
    салодкая як з мёдам сліва. Захапл. Пра нешта дужа смачнае і салодкае. Энеіда навыварат.
    як мёдам намазана каму, дзе. Гродз. Маст. Асудж. Пра вялікае імкненне, цягу да чаго-н., што вельмі прываблівае. Даніловіч, 234; Васюковіч, 19.
    завяз у сваім багацці як муха ў мёдзе / у смале. Гл. муха.
    старацца як мядзведзь у мёдзе. Гл. мядзведзь.
    Жыццё як мёду піццё. Прык. Ухв. Пра добрае, прыемнае жыццё. Янкоўскі, 85.
    хочацца як мядзведзю мёду. Гл. мядзведзь.
    лезці як мурашкі ў пляшку з-пад мёду. Гл. мурашка.
    У раду як у мяду. Гродз. Прык. Пра найлепшае, што чакае чалавека ў сям'і, родзе. Цыхун, 194. // Беларускія народныя параўнанні
  11. куст
    абібок мяняе работу як цыган куст. Гл. цыган.
    галава як куст. Краснап. Няўхв. Пра непрычасаныя, кудлатыя валасы. Бялькевіч, 228.
    выскачыць як жаба з куста. Гл. жаба.
    ляпнуць як з-за куста. Ваўк. п., Кір. Няўхв. Пра недарэчнае, непрыгожае выказванне каго-н. Federowski, 161; АВНЛ.
    віляць як сабака хвастом паміж палкай і кустом. Гл. сабака.
    спаць чуйна як заяц пад кустом. Гл. заяц.
    пайсці як пчала між кустоў. Гл. пчала.
    сядзець на куце як сава ў кусце. Гл. сава. // Беларускія народныя параўнанні
  12. ужалить совер.
    1. в разн. знач. укусіць; (ранить жалом - ещё) уджаліць, даць джала
    змея ужалила змяя ўкусіла
    пчела ужалила пчала ўкусіла (уджаліла, дала джала)
    2. (уколоть - о растениях, имеющих шипы, колючки) укалоць // Расейска-беларускі (Крапіва)
  13. Не покладая рук — Душы паслухаючы = Душы прыслухаўшы (прыслухаючы) = Рупліва як пчала (ях мурашка) // Расейска-беларускі прыказак, прымавак і фразем
  14. Apis mellifica L. — пчела обыкновенная — пчала звычайная // Назовы жывёл (БНТ)
  15. ахвяраваць // Тлумачальны (вялікі)
    каго-, чаго-н. Грысь адзначыў: — Пчала ахвяруе сваім жыццём, калі трэба... Кулакоўскі. [Артысты] летась ахвяравалі сваім адпачынкам і ездзілі з канцэртамі
  16. пчела — пчала  // Слоўнік сельска-гаспадарчае тэрмінолёгіі (БНТ)
  17. каранік
    выцягнуць як трутня з караніка. Гл. труцень.
    люду як пчол у караніку (вуллі). Гл. пчала. // Беларускія народныя параўнанні
  18. аблётаць // Тлумачальны (вялікі)
    сотні кветак За кожнай кропелькай пчала. Корбан. // перан. Разм. За кароткі час пабываць у многіх месцах. [Вова] і праўда назаўтра аблётаў увесь горад.
  19. Верас Зоська // Беларускія пісьменнікі
    Беларускага кааператыўнага таварыства «Пчала», адначасова (1934-1938) - рэдактар пчалярскага часопіса «Беларуская борць» (Вільня). Вынесла з віленскай
  20. хлопотать несовер.
    1. (быть в хлопотах) быць у клопаце, мець клопат; (стараться) старацца, увіхацца; (суетиться) мітусіцца, бегаць, круціцца
    он целый день всё хлопочет ён цэлы дзень усё ў клопаце
    она хлопотала на кухне яна ўвіхалася на кухні
    пчела хлопочет вокруг цветка пчала ўвіхаецца (круціцца) каля кветкі
    2. (заботиться) клапаціцца
    3. (ходатайствовать) прасіць, хадайнічаць // Расейска-беларускі (Крапіва)

Старонкі: 1  2  
 
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2022