-
21
лектыка — карэта, насілкі
-
22
лекцеважити — пагарджаць, ганьбіць
-
23
лелеяти — гайдаць, калыхаць
-
24
лемантаръ — буквар
-
25
лемешъ — лямех, сашнік
-
26
ленощами тв. мн. у знач. прысл. — па ляноце
-
27
лентвойтъ —
1. намеснік кіраўніка воласці;
2. намеснік старшыні суда ў гарадах з магдэбургскім правам -
28
лепо прысл. — лепш
-
29
лепота — прыгажосць
-
30
лепый — прыгожы, добры, цудоўны
-
31
леска — посах, жазло
-
32
лесть — хлусня, падман
-
33
лесъ (лесы) —
1. жэрабя;
2. лёс -
34
лета зуполные — паўналецце
-
35
лете прысл. — летам, улетку
-
36
летникъ — лёгкая сукенка; увогуле летняя вопратка
-
37
лето —
1. год;
2. лета; пара года -
38
леторасль —
1. дзіця, падлетак;
2. перан. парастак;
3. патомства -
39
лечебное прым. у знач. наз. — штраф на лячэнне раны
-
40
лечъ зл. — а, але, ды, аднак, усё-такі
На запыт знайшоўся 41 артыкул
Паведаміць пра недакладнасьць