81 арбітражны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арбітражу. Арбітражная камісія. 82 арг... Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову арганізацыйны, напрыклад: аргкамітэт, аргбюро, аргпытанне, аргсакратар. 83 аргаддзел, -а, м. Арганізацыйны аддзел. 84 аргамак, -а, м. Старадаўняя назва ўсходніх пародзістых верхавых коней. 85 арганапластыка, -і, ДМ -тыцы, ж. Спец. Штучнае стварэнне хірургічнымі метадамі органаў пры іх прыроджанай адсутнасці, пашкоджанні або страце. 86 арганатэрапеўтычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арганатэрапіі. 87 арганатэрапія, -і, ж. Лячэнне лекамі, прыгатаванымі з органаў і тканак жывёл. [Ад грэч. organon — орган і therapeia — лячэнне.] 88 арганаўты, -аў; адз. арганаўт, -а, м.У старажытнагрэчаскай міфалогіі героі, якія плавалі ў Калхіду па залатое руно. [Грэч. Argonаutai ад Argō —назва карабля і… 89 арганізаванасць, -і, ж. Уласцівасць і стан арганізаванага. Арганізаванасць дзеянняў. Арганізаванасць мас. □ Рабочы клас Расіі вызначаўся самай высокай у свеце рэвалюцыйнасцю,… 90 арганізаваны, -ая, -ае. 1. Дзеепрым. зал. пр. ад арганізаваць. 2. у знач. прым. Падпарадкаваны пэўнаму плану, парадку, упарадкаваны. Партызанскі рух меў арганізаваны… 91 арганізавацца, -зуецца; зак. 1. Узнікнуць, утварыцца (пра які-н. грамадскі орган, установу, аб'яднанне і пад.). 2. Аб'яднацца, згуртавацца для якой-н. мэты. Арганізавацца… 92 арганізаваць, -зую, -зуеш, -зуе; зак., каго-што. 1. Заснаваць што-н. такое, што мае грамадскі характар. Арганізаваць краязнаўчы гурток. 2. Падрыхтаваць, упарадкаваць;… 93 арганізатар, -а, м. Той, хто арганізуе што-н., з'яўляецца ініцыятарам чаго-н. Арганізатар вытворчасці. Арганізатар рэвалюцыйных мас. □ Газета — не толькі калектыўны… 94 арганізатарскі, -ая, -ае. Які мае адносіны да арганізатара. Арганізатарскі талент. Арганізатарскія здольнасці. // Накіраваны на арганізацыю чаго-н. Арганізатарская… 95 арганізацыйны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арганізацыі (у 1 знач.). Арганізацыйны камітэт. Арганізацыйная работа. Арганізацыйны вопыт. Ідэйнае і арганізацыйнае згуртаванне… 96 арганізацыя, -і, ж. 1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. арганізаваць, арганізавацца. 2. Аб'яднанне, саюз людзей, грамадскіх груп, дзяржаў, з'яднаных агульнай праграмай… 97 арганізм, -а, м. 1. Усякая жывая істота, расліна. Прасцейшыя арганізмы. Жывёльны арганізм. Раслінны арганізм. 2. Сукупнасць фізічных і душэўных якасцей якога-н.… 98 арганізоўвацца, -аецца; незак. 1. Незак. да арганізавацца. 2. Зал. да арганізоўваць. 99 арганізоўваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да арганізаваць. 100 арганізуючы, -ая, -ае. Які выконвае функцыю арганізатара. Арганізуючая роля партыі.