141 ардэнаноска, -і, ДМ -цы; Р мн. -сак; ж. Разм. Жанчына, узнагароджаная ордэнам. 142 ардэнаносны, -ая, -ае. Узнагароджаны ордэнам. Ардэнаносны калгас. Беларусь ардэнаносная. 143 ардэнскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ардэна. Ардэнская парода коней. 144 ар'ергард, -а, М -дзе, м. Частка войска або флоту, якая знаходзіцца ззаду галоўных сіл для аховы паходнага руху з фронту ў тыл. Франтавікі спакойна рыхтаваліся… 145 ар'ергардны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да ар'ергарда. Ар'ергардны бой. Ар'ергардныя часці. 146 аржаны, -ая, -ое. Тое, што і жытні. 147 арка, -і, ДМ арцы; Р мн. арак; ж. 1. Дугападобнае перакрыцце праёма ў сцяне (акна, дзвярэй) або пралёту паміж дзвюма апорамі-слупамі, устоямі моста і інш.… 148 аркавы, -ая, -ае. Тое, што і арачны. Аркавы пралёт. 149 аркада, -ы, ДМ -дзе, ж. Шэраг арак аднолькавай велічыні і формы, якія апіраюцца на слупы або калоны. [Фр. arcade.] 150 аркан, -а, м. Доўгая вяроўка з рухомай пятлёй на канцы, якой ловяць жывёлу; ласо. ◊ І па аркане не зацягнеш гл. зацягнуць. [Цюрк.] 151 арканіць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго- што. Лавіць арканам. 152 арканны, -ая, -ае. Які мае адносіны да аркана. Арканны шост. 153 аркестр, -а, м. 1. Сукупнасць музычных інструментаў, што ўдзельнічаюць у выкананні музычнага твора; калектыў музыкантаў, якія сумесна выконваюць музычны твор.… 154 аркестраваны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад аркестраваць. 155 аркестравацца, -руецца; незак. Зал. да аркестраваць. 156 аркестраваць, -рую, -руеш, -руе; зак. і незак., што. 1. Выкласці (выкладаць) аркестравы музычны твор у выглядзе партытуры. 2. Перакласці (перакладаць) для аркестра… 157 аркестравы, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да аркестра (у 1 знач.). Аркестравае суправаджэнне. Аркестравы ансамбль. 2. Прызначаны для выканання аркестрам, напісаны… 158 аркестрант, -а, М -нце, м. Музыкант, які іграе ў аркестры. 159 аркестрантка, -і, ДМ -тцы; Р мн. -так; ж. Жан. да аркестрант. 160 аркестранцкі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да аркестранта. Аркестранцкая група.