161 аркестроўка, -і, ДМ -роўцы; Р мн. -ровак; ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. аркестраваць; інструментоўка. 162 арктыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (з вялікай літары). Паўночная палярная вобласць зямнога шара. [Ад грэч. arktikos — паўночны.] 163 арктычны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да Арктыкі. Арктычныя моры. Арктычныя льды. 164 аркуш, -а, м. Стандартны кавалак паперы, кардону, фанеры і пад. Аркуш ватмана, кардону. □ Пракоп раздаў аркушы паперы ў косую лінейку, агрызак хімічнага алоўка.… 165 аркушны, -ая, -ае. Які мае выгляд аркуша (пра паперу). 166 арлан, -а, м. Буйная драпежная птушка, якая жыве каля водных прастораў і корміцца пераважна рыбай; марскі арол. 167 арлекін, -а, м. Традыцыйны персанаж італьянскай “камедыі масак”, слуга-блазан у касцюме з рознакаляровых шматкоў і ў чорнай паўмасцы, надораны дасціпнасцю і ўменнем… 168 арлекінада, -ы, ДМ -дзе, ж. Тэатральная п'еса, у якой галоўную ролю выконвае арлекін. 169 арлекінскі, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арлекіна. Арлекінскі касцюм. 170 арлец, арляцу, м. Распаўсюджаная размоўная назва раданіту. 171 арліны, -ая, -ае. 1. Які мае дачыненне да арла. Арліная дзюба. Арліны ўзмах крылаў. Арліны клёкат. 2. перан. Горды, смелы, праніклівы (пра погляд, вочы). Сыны… 172 арліца, -ы, ж. Самка арла. 173 арляк, -у, м. Адзін з відаў папараці. 174 арлянё гл. арляня. 175 арлянка, -і, ДМ -нцы; Р мн. -нак; ж. Гульня, якая складаецца з адгадкі: ляжа падкінутая манета гербавым малюнкам (арлом) ці процілеглым бокам (рэшкай). 176 арляня і арлянё, -няці; мн. -няты, -нят; н. Птушаня арла. 177 армада, -ы, ДМ -дзе, ж. Вялікае злучэнне караблёў, самалётаў або танкаў, якія дзейнічаюць узгоднена. Армада бамбардзіроўшчыкаў. □ Крышылі ўзбярэжжа лінкоры снарадамі,… 178 арматура, -ы, ж. 1. Сукупнасць прылад і прыстасаванняў для якога-н. апарата, машыны, канструкцыі. Арматура паравога катла. // Камплект прадметаў для абсталявання… 179 арматурны, -ая, -ае. Які мае дачыненне да арматуры. Арматурная сетка. Арматурны каркас. Арматурныя работы. 180 арматуршчык, -а. м. Рабочы, які вырабляе, устанаўлівае або абслугоўвае арматуру.