41 ачос, -у, м.; зб. Адходы пры часанні воўны і пад.; тое, што і ачоскі. Ільняны ачос. Ваўняны ачос. 42 ачоскавы, -ая, -ае. Які мае адносіны да ачоскаў. 43 ачоскі, -аў; адз. няма. Рэшткі, адходы пры часанні. Ільняныя ачоскі. 44 ачувацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ачуцца. 45 ачужэлы, -ая, -ае. Які страціў сувязь з блізкімі, знаёмымі, аддаліўся, стаў чужым. Тры дні.. [Даніла] тады нічога не браў у рот, а хадзіў, як разбіты, — пануры… 46 ачужэць, -эю, -эеш, -эе; зак. Страціць сувязь з блізкімі, знаёмымі, стаць чужым. — От, братка, — кажа сястра, — ты ўжо нават пазабываўся, як што і зваць, ты ўжо… 47 ачумелы, -ая, -ае. Разм. Які страціў разважлівасць; адурэлы. Час быў выйграны. Гітлераўцы, адстрэльваючыся, беглі, як ачумелыя. Кавалёў. 48 ачумець, -ею, -ееш, -ее; зак. Разм. Страціць разважлівасць; адурэць. Як праслухаў далей старога, дык ачумеў і не ачухаўся, аж пакуль да нас дабег. Шынклер. 49 ачуньванне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачуньваць — ачуняць. 50 ачуньваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да ачуняць. 51 ачунялы, -ая, -ае. Які ачуняў, паправіўся пасля хваробы; які ажыў. Пазбавіўся ён ад турэмных сухот Ля цёплага мора, у сонечным Крыме. І вось, ачунялы, ў сябе… 52 ачуняць, -яю, -яеш, -яе; зак. Паправіцца пасля хваробы; ажыць. Лялькевіч пры добрым Сашыным і Поліным доглядзе хутка ачуняў, раны яго “гаіліся, як ад жывой вады”,… 53 ачухацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. Разм. Апрытомнець; апамятацца; ачуняць. Колькі ляцеў я — не памятаю. А калі ачухаўся і расплюшчыў вочы, убачыў я, што ляжу… 54 ачухвацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ачухацца. 55 ачуцца, ачуюся, ачуешся, ачуецца; зак. 1. Прыйсці да памяці, ачнуцца; акрыяць. Колькі ехала і як ехала, [Зося] не ведала. Ачулася толькі, калі конь сам на двор… 56 ачынацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да ачнуцца. 57 ачыстка, -і, ДМ -тцы, ж. Дзеянне паводле знач. дзеясл. ачышчаць — ачысціць; дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. ачышчацца — ачысціцца. ◊ Для ачысткі сумлення… 58 ачысціцца, ачышчуся, ачысцішся, ачысціцца; зак. 1. Стаць чыстым па саставу, пазбавіцца ад чужародных прымесей, бруду. // Стаць свежым, свяжэйшым (пра паветра).… 59 ачысціць, ачышчу, ачысціш, ачысціць; зак., што ад чаго. 1. Зрабіць чыстым, выдаліўшы бруд, смецце і пад. Перад касавіцай кончылася ў пограбе бульба, і стары загадаў… 60 ачышчальнік, -а, м. Спец. Прыбор, прыстасаванне, рэчыва для ачысткі чаго-н.