181 адбушаваць, -шую, -шуеш, -шуе; зак. Перастаць, скончыць бушаваць. Адышлі халады і слата, адбушавалі першыя навальніцы. Хадкевіч. 182 адбуяць, -яе; зак. Перастаць буяць. Адбуяла ў агародах хмельная летняя зеляніна. Навуменка. 183 адбывалаўка, -і, ж. У выразе: адбывалаўку адбываць гл. адбываць. 184 адбыванне, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбываць — адбыць (у 1 знач.). 185 адбывацца, -аецца. Незак. да адбыцца. 186 адбываць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбыць (у 1-3 знач.). ◊ Адбывалаўку адбываць — працаваць нехаця; без жадання, фармальна выконваць работу, абавязкі. 187 адбыты, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адбыць (у 1, 3 знач.). 188 адбыцца, -будзецца; зак. Ажыццявіцца, прайсці; быць праведзеным. Закладка галоўнага корпуса электрастанцыі адбылася праз дзён тры. Чорны. Поруч.. паведамляецца,… 189 адбыццё, -я, н. Дзеянне паводле дзеясл. адбыць (у 1, 2, 3 і 5 знач.). 190 адбыць, -буду, -будзеш, -будзе; зак. 1. што. Выканаць якую-н. павіннасць, абавязак; прабыць вызначаны тэрмін дзе-н. Цімох Будзік.. адбыў два гады арыштанцкіх… 191 адбэрсваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбарсаць. 192 адбягацца, -аюся, -аешся, -аецца. Незак. да адбегчыся. 193 адбягаць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адбегчы. 194 адбяліцца, -беліцца; зак. Стаць белым, выбеліцца ў выніку спецыяльнай апрацоўкі. 195 адбяліць, адбялю, адбеліш, адбеліць; зак., што. 1. Зрабіць белым, выбеліць пры дапамозе спецыяльнай апрацоўкі. Адбяліць палатно. 2. Разм. Кончыць бяліць. 196 адвага, -і, ДМ -вазе, ж. Смеласць, рашучасць, бясстрашнасць. Хваліць за адвагу. Набрацца адвагі. Не хапае адвагі. □ Для Алёнкі была вялікая спакуса прачытаць… 197 адваджаны, -ая, -ае. Дзеепрым. зал. пр. ад адвадзіць. 198 адваджваць, -аю, -аеш, -ае. Незак. да адвадзіць. 199 адвадзіць, -ваджу, -вадзіш, -вадзіць; зак., каго. Прымусіць перастаць што-н. рабіць, адвыкнуць ад чаго-н. Значыць, гэты чалавек шкодны і небяспечны. Трэба назаўсёды… 200 адвадзянець, -нее; зак. Стаць вадзяністым.