201 бадмінтонны, -ая, -ае. Які мае адносіны да бадмінтона. Бадмінтонная ракетка. 202 баднуць, -не; зак. Аднакр. да бадаць. 203 бадняк, -а, м. Абл. Корч ад зваленага ў ваду дрэва. А перад хатай, на вуліцы, Зырка палаў смалісты бадняк, корч вялікай сасны, абкладзены дрывамі. Караткевіч.… 204 бадыліна, -ы, ж. Сцябліна аднагадовай расліны. У высахлых бадылінах кіяшніку шастае зімовы халодны вецер. Навуменка. 205 бадылле, -я, н.; зб. Пруткія сцябліны пераважна аднагадовых раслін. Тытунёвае бадылле. □ Каля самай чыгункі спутаныя коні грызлі сухое бадылле леташніх траў.… 206 бадыль, -я, м. Тое, што і бадыліна. Хлопец блукаў вачыма па агародзе Раманюкоў, дзе тлустая, чорная зямля, кукурузныя бадылі, маса лісцяў яблынь, вінаграду і… 207 бадыляка, -і, ДМ -ляцы, ж. Разм. Тое, што і бадыліна. Спатыкнуўся Габрыэль ля ксяндзоўскіх варот і ўпаў ілбом на нейкую абламаную бадыляку. Пестрак. 208 баец, байца, м. 1. Удзельнік баёў; воін. Ідзі, баец, у жорсткі бой, Людзям пакутным памажы ты. Астрэйка. // Змагар за грамадскую справу. Яны байцы вялікай… 209 баечнік, -а, м. Той, хто расказвае байкі. [Лабановіч:] — І сярод усяе гэтае абстаноўкі вы будзеце слухаць апавяданне якога-небудзь баечніка-дзеда аб падзеях мінулага,… 210 баечніца, -ы, ж. Жан. да баечнік. 211 баечны, -ая, -ае. Які мае адносіны да байкі1. Баечны сюжэт. Баечны жанр. // Такі, як у казцы, дзівосны. Тут, што ні крок, то дзіва, Нібы баечны то кут! Колас.… 212 баёк, байка, м. У агнястрэльнай зброі — частка ўдарніка, якая развівае капсуль пры выстрале. Баёк затвора вінтоўкі. 213 бажаство, -а, н. Тое, што і б о г. // Уст. паэт. Пра чалавека, які выклікае захапленне, з'яўляецца прадметам культу. 214 бажба, -ы, ж. Клятва імем бога. Хоць бацька мой таксама кляўся-бажыўся, што качаргі і ў вочы не бачыў, але Райскі не даў яму веры і са школы яго вытурыў — за… 215 бажніца, -ы, ж. Уст. 1. Паліца з абразамі. [Заранік:] — Затое бачыў сям-там земляную падлогу, нары замест ложкаў, голыя, з пачарнелай бажніцай у левым куце,… 216 бажок, бажка, м. 1. Памянш. да бог. 2. Статуэтка, якая ўвасабляе бажаство. 3. Разм. іран. Пра чалавека, які выклікае захапленне ў каго-н. Здаралася, ля дзядзькі… 217 бажыцца, бажуся, божышся, божыцца; незак. Даваць клятву, ужываючы слова “далібог”. А Крамнік божыцца, клянецца: — Няхай язык адсохне, — прысягае. Крапіва. 218 бажэнне, -я, н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. бажыцца. 219 база, -ы, ж. 1. Ніжняя апорная частка калоны, слупа ў архітэктурным збудаванні. Калона складаецца з базы, ствала і капітэлі. 2. Аснова, тое галоўнае, на… 220 базавы, -ая, -ае. 1. Які мае адносіны да базы, належыць базе (у З знач.). Базавая маёмасць. 2. Прымацаваны да якой-н. установы, прадпрыемства для пастаяннай…