101 бортнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Уст. Займацца бортніцтвам. 102 бортправаднік, -а, м. Служачы грамадзянскага паветранага флоту, які абслугоўвае пасажыраў у самалёце. 103 бортправадніца, -ы, ж. Жан. да бортправаднік; сцюардэса. 104 бортрадыст, -а, М -сце, м. Асоба, якая ўваходзіць у склад лётнага экіпажа, падтрымлівае сувязь з зямлёй і адказвае за стан радыёапаратуры. 105 борцевы, -ая, -ае. Уст. Які мае адносіны да борці. Борцевыя пчолы. Борцевае пчалярства. 106 борць, -і, ж. Уст. Вулей у выглядзе выдзеўбанай калоды або дупло ў дрэве, дзе жывуць пчолы. Зусім нечакана ў глухім лесе можна ўбачыць пчаліную калоду — борць,… 107 боршч, баршчу, м. Негустая страва, прыгатаваная з буракоў, капусты, інш. агародніны і прыпраў. Украінскі боршч. □ У той жа час у Васілёвай хаце ўсе таксама… 108 боршчык, -у, м. Негустая страва, прыгатаваная з бацвіння буракоў, шчаўя. 109 бос, -а, м. У ЗША — гаспадар, кіраўнік прадпрыемства ці ўстановы, партыі, арганізацыі. Неяк адзін бос наняў [інжынера] сканструяваць на яго хімічным заводзе… 110 боскасць, -і, ж. Уласцівасць боскага. 111 боскі, -ая, -ае. Тое, што і б о ж ы. — Хай сабе і так, але гэта справа не людзей, а боская справа, — ціхамірна казаў айцец Амброзіо. Маўр. Поп Мацей, падлізнік… 112 босы, -ая, -ае. Неабуты, з голымі нагамі; басаногі. Босыя, паколатыя і падрапаныя пожняю ногі асцярожна ступаюць па гладкай, убітай, як ток, сцежцы. Мележ.… 113 бот1 гл. боты. 114 бот2, -а, М боце, м. Невялікае вёсельнае, паруснае або маторнае судна. Маторны бот. Рыбалоўны бот. [Гал. boot.] 115 боты, -аў; адз. бот, -а, М боце, м. 1. Абутак з высокімі халявамі (скураны, гумавы і пад.). [Ніна] зняла левы бот і з-пад халявы выняла невялікую паперку… 116 боўдзіла, -а, н. Разм. пагард. Пра чалавека разумова адсталага; недарэка. Стаю, як боўдзіла якое, не ведаючы, што казаць і што рабіць. Сабаленка. 117 боўтанка, -і, ДМ -нцы, ж. Тое, што і б а ў т у х а. [Цётка] сустрэла яго на парозе сянец з ражкай парасячай боўтанкі і ласкава папрасіла ў хату. Дуброўскі. 118 боўтанне, -я. н. Дзеянне паводле знач. дзеясл. боўтаць. 119 боўтацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. Разм. 1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Плюхацца з аднаго боку ў другі, вагацца (пра вадкасць у пасудзіне). Чутно было, як боўталася… 120 боўтаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Разм. 1. Рухаць чым-н. у вадкасці; мяшаць, перамешваць што-н. вадкае; плюхаць. Ціха ля агню, толькі трашчыць вогнішча ды ў лозах…