На запыт знайшлося 158 артыкулаў

  1. 41
    карапунька — караценькі, маленечкі.
    Малец недалужны быў, такі карапунька.
  2. 42
    каратэлька — гатунак морквы.
    Ляху каратэлькі пасадзіла, яе добра ў капусту крышыць.
  3. 43
    караўка — каравая, брудная, каляная ад гразі анучка.
    Здымі гэтую караўку - пасцялі чысты настольнік.
  4. 44
    карбунец — карбункул, скула.
    Каб на цябе карбунец сеў!
  5. 45
    карміна — корм.
    Карміны гэтай можна было нанасіць на ўсю зіму.
  6. 46
    карнавухі — з кароткімі вушамі.
    У карнавухага сабакі дарогу пытацца.
  7. 47
    карнаты — без хваста.
    Сабака ты карнаты.
  8. 48
    каровіна — ялавічына.
    Тут давалі нейкую каровіну, а там адны рэбры.
  9. 49
    каруза — прыставала, надаеднік.
    Як прычэпіцца да каго каруза, не адстаніць. Такая каруза як смала прыстаніць - не адчапіцца.
  10. 50
    кархавінне — жабіна нераставанне, жабурынне.
    Поўная сажалка кархавіння.
  11. 51
    карчанець — зябнуць, слаба гнуцца (пра рукі).
    У проламцы лайно палашчу, рукі карчанеюць, нічога не ўзяць імі.
  12. 52
    карыкатурыцца — вычварацца.
    Што ты карыкатурышся, ты й так не красунчык.
  13. 53
    карына — кавалак кары.
    З моцнай карыны можна й падэшвы зробіць.
  14. 54
    карэлая — брудная.
    Карэлую сарочку надзеў і хварсіць. Ідзі чыста, не йдзі карэла, ненавіджу мужыкоў, якія карэлыя ходзюць.
  15. 55
    карэлікі — брудная вопратка.
    Абрыдла мне ягоныя карэлікі мыць, вечна п'яны, у лужынах качаецца, як парсюк.
  16. 56
    карэннік — кошык з каранёў.
    У карэнніку добра бульбу насіць - трывалы.
  17. 57
    касавільна — кассё.
    Так улёг касіць, аж касавільна трашчыць.
  18. 58
    касмаўка — невялічкі ахапачак.
    Касмаўку сена пад паху - і дахаты.
  19. 59
    касурыцца — хмурыцца, хмарыцца.
    Дождж, можа, і будзіць, з раніцы касурылася.
  20. 60
    касцёр — града дроў.
    Складзі дровы ў касцёр, хай ня мокнуць.

Паведаміць пра недакладнасьць