Рэстрыктазы (рэстрыкцыйныя эндануклеазы), ферменты, якія расшчапляюць ДНК на ўчастках, са спецыфічнымі паслядоўнасцямі нуклеатыдаў даўжынёй звычайна 4-7 нуклеатыдных пар. Першыя тры літары ў назве рэстрыктазы ўказваюць на мікраарганізм, з якога яна была выдзелена, напрыклад, Eco (Escherichia coli), чацвёртая літара звычайна абазначае штам, а рымская лічба - канкрэтны фермент.

Паведаміць пра недакладнасьць