Вебер Макс (Weber; 1864-1920), нямецкі сацыёлаг, гісторык, эканаміст і юрыст. Прафесар у Берліне, Фрайбургу, Гайдэльбергу, Мюнхене. Даследаваў аграрную гісторыю старажытнага свету і становішча сялян Германіі канца 19 ст., вывучаў сацыялогію, рэлігіі і метадалогію грамадскіх навук. Быў блізкі да неакантыянства, пазітывізму, «філасофіі жыцця». Стварыў і абгрунтаваў сістэму суб'ектыўна-ідэалістычнага разумення гісторыі, сутнасць якога ў распрацоўцы сацыялагічных паняццяў - «ідэальных тыпаў», быццам закліканых упарадкаваць эмпірычныя дадзеныя аб рэчаіснасці. Гэтыя сацыялагічныя паняцці, паводле Вебера, распрацоўваюцца на базе каштоўнасцей культуры, якімі кіруецца сацыёлаг. Прынцыпы, выстаўленныя ім, абгрунтоўвалі метадалагічны плюралізм і былі накіраваны супраць матэрыялістычнага манізму і марксісцкага разумення гісторыі.

Паведаміць пра недакладнасьць