Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Адзёр, вострае высокакантагіёзнае захворванне дзяцей, якое выклікаецца марбілівірусам. Заражэнне адбываецца кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд - 9-11 дзён. У катаральным перыядзе развіваюцца кан'юнктывіт, рыніт, фарынгіт, часам дыярэя, на слізістай абалонцы шчакі з'яўляюцца плямы Філатава-Копліка. Для перыяду разгару характэрны высокая тэмпература, інтаксікацыя, пляміста-папулёзная высыпка. У перыядзе выздараўлення магчымы бактэрыяльныя ўскладненні. Перанясенне хваробы прыводзіць да развіцця напружанага пажыццёвага імунітэту. Імунітэт таксама ствараюць увядзеннем жывой вакцыны і адзёравага гама-глабуліну. Вірус выдзяляюць са змываў насаглоткі на культуры клетак. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць у РТГА або РПГА.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008