Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вакцыны супрацьвірусныя, тып імунапрэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для спецыфічнай прафілактыкі вірусных інфекцый шляхам утварэння актыўнага імунітэту. Супрацьвірусныя вакцыны рыхтуюць з: 1) інактываваных вірусных або заражаных вірусам клетачных суспензій; 2) жывых атэнуяваных штамаў віруса; 3) пратэктыўных малекулярных антыгенаў або структурных субадзінак вірыёна; 4) вірусных антыгенаў, якія прадуцыруюць бактэрыі або дрожджы, у геном якіх геннаінжынерным спосабам інтэграваны ген віруса, што адказвае за сінтэз пратэктыўных антыгенаў. Эфектыўныя супрацьвірусныя вакцыны індуцыруюць развіццё Т-цытатаксічнага імунітэту, накіраванага супраць інфіцыраванай вірусам клеткі, і сінтэз антыцел, якія нейтралізуюць вірыён.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008