Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вірусныя інфекцыі,

1) група інфекцыйных захворванняў жывёл і раслін, якія выклікаюцца вірусамі. Галоўнымі асаблівасцямі вірусных інфекцый з'яўляюцца строгі ўнутрыклетачны паразітызм узбуджальнікаў, іх метабалічная, энергетычная і экалагічная залежнасць ад гаспадара, строгі цытатрапізм і іншыя механізмы пашкоджання гаспадара вірусам. Яны падзяляюцца на ачаговыя (мясцовыя) і генералізаваныя, вострыя і працягла існуючыя (персістэнтныя). Апошнія інфекцыі дыферэнцыруюць на латэнтныя (бессімптомныя), хранічныя і павольныя;

2) працэс узаемадзеяння вірусаў і клетак-гаспадароў. Выдзяляюць вострую і хранічную прадуктыўную вірусную інфекцыю, пры якой утвараецца новае пакаленне вірусаў; абартыўную літычную інфекцыю і інтэгральную (лізагенную) інфекцыю (гл. абартыўная лізагенная інфекцыя).

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008