Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Зборка вірыёнаў, высокаспецыфічны працэс узаемадзеяння бялковых і нуклеінавых малекул, які прыводзіць да ўтварэння вірыёнаў. У простых РНК-геномных вірусаў з кубічнай або спіральнай сіметрыяй зборка вірыёнаў складаецца з асацыяцыі віруснага генома з капсіднымі бялкамі з дапамогай рэплікатыўнага комплексу. У складаных РНК-геномных вірусаў нуклеакапсід утвараецца як і ў простых вірусаў. Фармаванне суперкапсіду з'яўляецца складаным многаступенчатым працэсам, які адбываецца ў цытаплазматычнай мембране або ў спецыяльных мембранных структурах («фабрыках» віруса). У складаных ДНК-геномных вірусаў спачатку асобна ўтвараецца капсід і нуклеоід, потым нуклеоід уносіцца ў пусты капсід. Далейшая дабудова вірыёна адбываецца ў цытаплазматычнай мембране або эндаплазматычным рэтыкулюме. У воспавірусаў усе этапы размнажэння, уключаючы зборку, працякаюць у транскрыптаза-рыбасамальных комплексах цытаплазмы.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008