Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Імунітэт супрацьвірусны, сукупнасць абаронна-адаптацыйных рэакцый і прыстасаванняў, накіраваных на ахову арганізма ад пашкоджваючага ўздзеяння вірусаў. Агульныя заканамернасці супрацьвіруснага імунітэту аналагічныя такім жа супраць антыгенаў іншай прыроды. Асаблівасці прыроднага супрацьвіруснага імунітэту складаюцца ў большасці выпадкаў з арэактыўнасці клетак, прысутнасці ў сакрэтах супрацьвірусных інгібітараў, іншых механізмаў супрацьвіруснага ўздзеяння камплементу і фагацытаў, меншай абарончай ролі нармальнай мікрафлоры, адсутнасці такой у лізацыму, са знішчэння інфіцыраваных вірусам клетак натуральнымі кілерамі. Унутрыклетачныя формы віруса выклікаюць цытатаксічны варыянт клетачнага імуннага адказу, які накіраваны супраць інфіцыраваных вірусам клетак. Пазаклетачная форма віруса індуцыруе гумаральны імунны адказ. Антыцелы, якія ўтварыліся ў выніку яго, блакуюць прымацаванне вірыёнаў да мембраны ўспрымальных клетак і зніжаюць іх таксічнае ўздзеянне (гл. генетыка вірусаў).

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008