Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Інтэрфероны, клас індуктыўных нізкамалекулярных альфа-спіральных бялкоў хрыбетных, якія валодаюць супрацьвіруснай і іншай біялагічнай актыўнасцю ў межах таго віду, да якога адносіцца прадуцэнт ІФ. Гены, якія кадуюць сінтэз ІФ, у звычайных умовах знаходзяцца ў стане рэпрэсіі. Сінтэз наступае пасля ўздзеяння інтэрферонагенаў. Адрозніваюць тры класы ІФ: 1) альфа-, або лейкацытарны, м. м. 16-21 кД, мае 20 субкласаў; 2) бэта-, або макрафагальны, м. м. 18-20 кД, мае два субкласы; 3) гама-, або імунны, м. м. 15-45 кД, аднародны. Альфа- і бэта-інтэрфероны ўстойлівыя да рН 2, тэмпературы 56°C, гама-інтэрфероны чуллівыя да гэтых фактараў. Альфа- і бэта-інтэрфероны аказваюць супрацьвіруснае ўздзеянне, гама-інтэрфероны - супрацьпухліннае, імунамадуляцыйнае, радыеахоўнае, цытастатычнае.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008