Інфекцыйны монануклеёз, інфекцыйнае захворванне дзяцей і падлеткаў, якое выклікаецца вірусам Эпстайна-Бар (4-м сераварам гама-герпесвіруса). Характарызуецца нізкай кантагіёзнасцю, гарачкай, манацытозам, манацытарнай ангінай, лімфапатыяй. Сываратка крыві хворых набывае здольнасць склейваць эрытрацыты розных відаў. Узбуджальнік размнажаецца ў В-лімфацытах, мяняючы іх марфалогію і выклікаючы праліферацыю. Пакідае пасля сябе імунітэт.

Паведаміць пра недакладнасьць