![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Інфекцыя, 1) працэс узаемадзеяння вірусаў і ўспрымальных да іх клетак. Выдзяляюць вострую і хранічную прадуктыўную інфекцыю, якая завяршаецца ўтварэннем новай генерацыі вірусаў і часта лізісам клеткі; абартыўную літычную інфекцыю і інтэгральную інфекцыю; 2) сукупнасць паталагічных, абаронча-адаптацыйных і рэпарацыйных рэакцый, якія ўзнікаюць у арганізме ў выніку яго канкурэнтнага ўзаемадзеяння з вірусамі. Распазнаюць ачаговыя (лакальныя) і генералізаваныя тыпы. Ачаговая інфекцыя раздзяляецца на вострую з інапарантнай і маніфестнай формамі і персістэнтную з латэнтнай і хранічнай формамі. У генералізаванай інфекцыі выдзяляюць вострую інфекцыю з маніфестнай і інапарантнай формамі і персістэнтную з латэнтнай, хранічнай і павольнай формамі. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|