Каліцывірусы, сямейства простых РНК-геномных вірусаў. Паразіты чалавека, свіней, кошак, марскіх ільвоў. Вірыёны маюць форму ікасаэдра, памерам 35-40 нм. Геном прадстаўлены аднанітачнай малекулай РНК пазітыўнай палярнасці. Капсід утвораны па кубаідальным тыпе 60 субадзінкамі, аб'яднанымі ў 32 шапкападобныя выпукленні. Суперкапсіду няма. Захворванне працякае па тыпе энтэрытаў і сыпных ліхаманак.

Паведаміць пра недакладнасьць