Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Каронавірусы, сямейства складаных РНК-геномных вірусаў - паразітаў дыхальных шляхоў і кішэчнага тракта чалавека, свіней, грызуноў, птушак і іншых хрыбетных жывёл. Вірыёны маюць авальную форму, памер 60-200 нм. Геном прадстаўлены аднанітачнай пазітыўнай РНК. Капсід пабудаваны па спіральным тыпе. Суперкапсід мае ліпідны слой, глікапратэідныя выступы грушападобнай формы, утвараючы як бы карону вакол вірыёна. Валодаюць гемаглютынуючай актыўнасцю, размнажаюцца на культурах клетак і арганных культурах трахеі. У чалавека выклікаюць энтэрыты і рэспіраторныя захворванні, у свіней - гастраэнтэрыты і энцэфаліты, у мышэй - гепатыт, у курэй - інфекцыйны бранхіт. Сералагічны дыягназ устанаўліваюць з дапамогай РЗК і РН.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008