Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Павольныя інфекцыі, група персістэнтных інфекцый, якая характарызуецца працяглым інкубацыйным перыядам, павольным праградыентным цячэннем, цяжкімі дэгенератыўнымі паражэннямі пераважна нервовай сістэмы, высокай лятальнасцю. Да вірусных павольных інфекцый адносяць падвостры склеразіўны панэнцэфаліт, які выклікаецца, напэўна, вірусам адру; прагрэсіўную прыроджаную краснуху; падвостры герпетычны энцэфаліт; хранічны інфекцыйны монануклеёз; павольную форму гепатыту В. Да павольных інфекцый чалавека, якія выклікаюцца прыёнамі, адносяць куру, хваробу Крэйтцфельдта-Якаба, аміятрафічны лейкаспангіёз. Для павольных інфекцый характэрны дэгенератыўныя змены, адсутнасць антыгенеміі і прымет імуннага адказу.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008