Папіломавірусы, род з сямейства папававірусаў. Памеры вірыёна каля 55 нм. Размнажаюцца ў ядры клетак-гаспадароў. Большасць прадстаўнікоў валодаюць анкагеннымі ўласцівасцямі і выклікаюць дабраякасныя або злаякасныя пухліны (папіломы) чалавека, трусоў, кароў, аленяў, сабак, коней, авечак, пацукоў. Усе яны маюць відаспецыфічныя і некаторыя тыпаспецыфічныя антыгены. Не культывуюцца ў клетачных сістэмах. Вірус папіломы чалавека выяўляецца ў кератацытах у выглядзе эпісомы, 50-200 копій на пашкоджаную клетку. Працэсы прадуктыўнай інфекцыі і інтэграцыі не наглядаюцца.

Паведаміць пра недакладнасьць