Параміксавірусы, сямейства складаных РНК-геномных вірусаў, якія валодаюць трапізмам да рэспіраторнага эпітэлію. Па многіх прыметах блізкія да ортаміксавірусаў, але маюць і істотныя адрозненні ад іх. Геном параміксавірусаў прадстаўлены лінейнай суцэльнай аднанітачнай мінус-малекулай РНК, звязанай з віруснай полімеразай. Капсід пабудаваны па спіральным тыпе і акружаны мембранай, двума слаямі ліпідаў. На паверхні вірыёна размяшчаюцца глікапратэідныя пепламеры двух тыпаў, якія выконваюць функцыі гемаглютыніну і нейрамінідазы, а таксама гемолізу і зліцця клетак (F-фактар). Вірыёны маюць сферычную форму, памеры вар'іруюць ад 120 да 300 нм. У сямейства ўваходзяць вірусы парагрыпу, пнеўмавірусы, марбілівірусы, узбуджальнік паратыту віруснага (гл. паратыт эпідэмічны).

Паведаміць пра недакладнасьць