Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Паратыт эпідэмічны (сін. свінка), востразаразнае віруснае захворванне дзяцей, якое характарызуецца сіметрычным паражэннем калявушных слінных залоз і эпідэмічным распаўсюджваннем. Выклікаецца параміксавірусам. Вірус мае тыповую для гэтага сямейства будову вірыёна. Валодае гемаглютынуючай, нейрамінідазнай, гемалітычнай і сімпластаўтваральнай актыўнасцямі. Патагенны для лабараторных жывёл. Размнажаецца ў курыным эмбрыёне і культурах клетак, утвараючы сімпласты і прыдаючы ім гемадсарбавальныя ўласцівасці. Антыгенная структура аднародная і стабільная. Вірус перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Паратыт вірусны працякае ў залозістай, нервовай і змешаных формах. Для дыягностыкі выкарыстоўваюць выдзяленне віруса са сліны на курыных эмбрыёнах і культуры клетак і выяўленне нарастання цітру антыцел у РТГА і РЗК. Для прафілактыкі выкарыстоўваюць жывую вакцыну.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008