Ротавірусы, род з сямейства рэавірусаў. Вірыён ікасаэдрычнай формы, дыяметрам 65-75 нм. Геном прадстаўлены двухнітачнай РНК, якая складаецца з Н-фрагментаў. Капсід двухслойны, пабудаваны па кубаідальным тыпе. Вылучана чатыры серавары, дзве групы (A і не A) і дзве падгрупы (1 і 2). Паразітуюць у малпаў, рагатай жывёлы, свіней, коней, сабак, птушак. Часты ўзбуджальнік гастраэнтэрытаў у дзяцей ва ўзросце 6-24 месяцаў. Дыягназ устанаўліваюць электроннай мікраскапіяй фільтратаў калу, заражэннем нованароджаных мышэй, выяўленнем нарастання антыцел у РН, РЗК, ІФА.

Паведаміць пра недакладнасьць