Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД), цяжкае эпідэмічнае віруснае захворванне чалавека, якое прыводзіць да цяжкага паражэння імуннай сістэмы і асацыіраваных з ім апартуністычных інфекцый. Выклікаецца рэтравірусам. Заражэнне адбываецца палавым шляхам, пры пераліванні крыві, ін'екцыях, праз плацэнту. Часцей паражаюцца наркаманы, гомасексуалісты, асобы з шырокімі сексуальнымі сувязямі. Вірус размнажаецца ў Т-хэлперах, выклікаючы зніжэнне іх папуляцыі і прыводзячы да падаўлення іх функцыі, у выніку чаго развіваецца імунадэфіцыт. Пасля кароткачасовай вострай фазы (якая можа і адсутнічаць) узнікае больш ці менш працяглы бессімптомны перыяд. За ім наступае прадрамальны перыяд (перадСНІД), для якога характэрна павелічэнне некалькіх груп лімфатычных вузлоў, субфібрылітэт, страта вагі, дыярэя, зніжэнне адносін Т-хэлпераў/Т-супрэсараў. У стадыі разгару хваробы (СНІД) развіваюцца апартуністычныя бактэрыяльныя, грыбковыя, вірусныя, пратазойныя хваробы, саркома Капашы, неўралагічныя парушэнні. Зыход лятальны. У дыягнастычных мэтах выкарыстоўваюць выяўленне антыцел супраць паверхневага глікапратэіду ў ІФА і капсідных бялкоў з дапамогай імунаблоцінгу.

Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі   Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008