![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Цітр віруса, 1) колькасць вірусаў у адзінцы аб'ёму (звычайна ў 1 мл) суспензіі. Падлічваюць у электронным мікраскопе або метадам бляшак на культуры клетак. У першым выпадку выяўляюцца ўсе вірыёны, у другім - толькі інфекцыйныя; 2) колькасць інфекцыйных адзінак, якія змяшчаюцца ў 1 мл віруснай суспензіі. Вызначаюць шляхам заражэння дзесяцікратным разбаўленнем матэрыялу жывёл, курыных эмбрыёнаў, культур клетак. За цітр віруса прымаюць найбольшае разбаўленне, якое выклікала лакальнае або агульнае паражэнне тэст-сістэмы. У тым і другім выпадку цітр віруса выражаюць у выглядзе дзесятковага лагарыфма. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|