абмежавацца // адмежавацца

Абмежавацца. чым. Не пайсці ў сваіх дзеяннях далей чаго-н.; задаволіцца чым-н. нязначным; не выйсці за межы чаго-н.
Тургенеў не мог абмежавацца апісаннем знешніх бакоў народнага быту. В.Барысенка.

Адмежавацца. ад каго-чаго. Заняць адасобленае ад каго-чаго-н. становішча; аддзяліцца.
Бачыш, як хутка адмежаваўся ад Барушкі, быццам і не падтрымліваў яго. У.Карпаў.

Паведаміць пра недакладнасьць