вынаходлівы // вынаходніцкі
Вынаходлівы. Здольны ствараць новае, вынаходзіць; знаходлівы.
Перад Юркам і зараз, як жывы, стаяў смелы, рашучы, вынаходлівы і справядлівы капітан Немо. Я.Курто.
Вынаходніцкі. Які мае адносіны да вынаходніка, вынаходніцтва.
Выхад чалавецтва за межы зямной атмасферы ў неабсяжныя прасторы космасу дае вялікі штуршок для развіцця касмічнай вынаходніцкай думкі. А.Матрунёнак.