гарнітур // гарнітура
Гарнітур.
1. Поўны набор, камплект прадметаў пэўнага прызначэння.
...Гарнітур ... просты, прыгожы, з наборам рэчаў для аднаго пакоя: канапа-ложак, нізкі стол, разборная кніжная паліца, нізкія зручныя крэслы. І.Шамякін.
2. Разм. Мужчынскі касцюм.
Дзед адзеўся ў святочны гарнітур і доўга круціў перад люстэркам свае сівыя вусы. К.Чорны.
Гарнітура. Камплект друкарскіх шрыфтоў рознага памеру, якія маюць аднолькавы характар контуру літар.
Шрыфты падзяляюцца на аднолькавыя па характару рысунка гарнітуры, кожная з якіх мае сваю назву (напрыклад, літаратурная, акадэмічная). БелСЭ.