даследчык // доследнік

Даследчык. Той, хто вывучае, даследуе што-н.; вучоны.
Я, напрыклад, не ведаю ніводнага іншага даследчыка беларускай літаратуры, які б так глыбока, з такім тонкім і дакладным адчуваннем разнастайных нюансаў пісаў пра расейскіх і зарубежных класікаў, як А.Адамовіч. Д.Бугаёў.

Доследнік. Той, хто займаецца доследамі (звычайна па вырошчванню якіх-н. раслін, вывядзенню новых гатункаў і г.д.).
Старэйшы доследнік нашага інстытута паспяхова працуе над вывядзеннем новага гатунку беларускай бульбы.

Паведаміць пра недакладнасьць