Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

журавінавы / журавінны // жураўліны

Журавінавы. Які мае адносіны да журавін; багаты журавінамі; прыгатаваны з журавін.
Пакуль мы былі ў школе, даглядаў і забаўляў яе дзед, Ганна Якаўлеўна прыносіла журавінавы і чаромушны кісялі, чытала і расказвала казкі, мерала тэмпературу і давала лекі. С.Грахоўскі.

Журавінны. Тое, што і журавінавы.
Поле ахутваў змрок. Толькі вузкая палоска журавіннай чырвані распаўзалася па небасхіле. С.Грахоўскі.

Жураўліны. Які мае адносіны да жураўля - вялікай балотнай птушкі.
У туманным полі трывожна крычалі гусі. Можа чулі ў высокім небе шэлест крылаў сваіх вольных родзічаў, трубную тугу жураўліных ключоў, што адплывалі ў вырай з таежных балацін і прырэчных плёсаў. С.Грахоўскі.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008