Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх слоўніках   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

іскравы // іскраны // іскраўскі // іскрысты

Іскравы. Які мае адносіны да іскры.
Іскравых перадатчыкаў цяпер ужо не робяць, але ў фізічных кабінетах яны могуць яшчэ мець прымяненне для дэманстрацыі электрамагнітнага спрамянення. Фізіка.

Іскраны. З іскраў, з іскрамі.
Іскраны слуп.

Іскраўскі. Які мае адносіны да дзейнасці бальшавіцкай газеты «Іскра».
Іскраўскі напрамак. Іскраўская група.

Іскрысты.
1. Які вылучае або мае ў сабе многа іскраў.
Палае агонь іскрысты ля карча. У.Ляпёшкін.
2. Які ззяе, зіхаціць іскрамі; бліскучы.
Да самага гарызонта ляжаў белы іскрысты снег. А.Алешка.
|| Пеністы, шыпучы. Барыс не хацеў ехаць у такую далячынь, дый кіеўскія прыгажуні былі даспадобы і віно, салодкае, іскрыстае, цякло бясконцым ручаём. Л.Дайнека.

Слоўнік паронімаў беларускай мовы   Слоўнік паронімаў беларускай мовы
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008