Камунікатыўны. Звязаны з моўным паняццем - камунікацыяй: адносінамі, сувяззю пры дапамозе мовы.
Трэба заўсёды адрозніваць камунікатыўную ролю мовы ад яе вобразнай ролі. Р.Шкраба.
Камунікацыйны. Звязаны з агульным паняццем - камунікацыяй: шляхамі зносін, сувяззю аднаго месца з другім (часцей пра сувязь арміі з яе базамі).
Знаходзячыся на старажытнай камунікацыйнай лініі паміж Вільняй і Масквой, Крэўскі замак меў вялікае стратэгічнае значэнне. С.Палеес.