месніцкі // месны // местачковы // мясцовы

Месніцкі. Які абараняе вузкамясцовыя інтарэсы.
МТС больш зыходзяць з дзяржаўных інтарэсаў, многія ж калгасы - з месніцкіх і нават спажывецкіх, гэта, маўляў, і так зразумела. Т.Хадкевіч.

Месны. У выразе: месны   склон - склон, які адказвае на пытанні: аб кім? аб чым? і ўжываецца толькі з прыназоўнікам.
З прыназоўнікам «пры» назоўнікі ў месным склоне маюць значэнне паказу часу або прадмета, пры якім знаходзіцца або існуе прадмет. М.Марчанка.

Местачковы. Які мае адносіны да мястэчка, характэрны для яго.
Мы хадзілі ў парк, блукалі па прыціхлых сонных местачковых вуліцах. Б.Сачанка.

Мясцовы. Які жыве, дзейнічае ў пэўнай мясцовасці, не прыезджы; звязаны з пэўнай мясцовасцю.
Супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам наладжана на глебе суседскага абмену. Я.Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць