Паказальны.
1. Характэрны, тыповы; які дае падставы для вывадаў.
І вартасці, і недахопы рамана «Святло над Ліпскам» паказальныя для свайго часу. А.Адамовіч.
2. Арганізаваны для ўсеагульнага азнаямлення.
Пракурор патрабуе тэрміновага суда над браканьерам і панажоўшчыкам і хоча зрабіць гэты суд паказальным на ўвесь раён. У.Краўчанка.
3. Які служыць прыкладам для іншых.
Сінонім: узорны.
Яго, кажуць, немцы пасылаюць у Германію, хочуць даручыць яму стварыць у Цішкаўцы паказальны маёнтак. М.Лынькоў.
Паказны. Разлічаны на знешні эфект, на знешняе ўражанне; які не адпавядае сапраўднасці, прытворны.
Усё паказное там, быццам цябе ў тэатр прывялі. А.Васілевіч.