пераступаць // пераўступаць

Пераступаць.
1. Пераходзіць на другі бок чаго-н.
Пераступаць парог у хату.
2. Ісці, рухацца; не стаяць спакойна на месцы.
Конь, запрэжаны ў лёгкія драбіны, нецярпліва пераступаў з нагі на нагу. М.Даніленка.

Пераўступаць. што. Аддаваць, уступаць каму-н. за тую ж цану што-н. купленае.
Раніцай я зразумеў, што не магу скарыстацца з такога дарагога падарунка, і велікадушна пераўступіў руку муміі майму сябру. У.Караткевіч.

Паведаміць пра недакладнасьць