сіратлівы // сіроцкі / сірочы
Сіратлівы. Усімі забыты, пакінуты, адзінокі; сумны, тужлівы.
Тады на ўзгорку стаяла адна сіратлівая палясоўшчыкава хатка, і мне, памятаю, заўсёды здавалася, што яму аднаму тут, мабыць, страшна жыць. Я.Скрыган.
Сіроцкі. Тое, што і сірочы.
Праўда, бацька ў Анціка жыў, але дастатку ў хаце ў іх было не болей, чым у іхняй, сіроцкай. А.Жук.
Сірочы. Які мае адносіны да сіраты, характэрны для сіраты; бедны, убогі, мізэрны.
Хлеб сірочы, вядома, нялёгкі, аднак пра яго пакуль што больш думала мама. Я.Брыль.