старанны // старацельскі
Старанны. Які адносіцца да работы, справы са стараннем; дбайны.
Сінонім: руплівы.
Ён меў выдатныя здольнасці і быў незвычайна старанны. Я.Колас.
Старацельскі. Які мае адносіны да старацеля - чалавека, што займаецца саматужнай здабычай золата.
Чым ён толькі не займаўся на сваім вяку! Спачатку працаваў у лесе, на шахце, быў рыбаком, паспрабаваў і старацельскі занятак, але грошай вялікіх не нажыў. ЛіМ.