тылавы // тыльны
Тылавы. Які мае адносіны да тылу, знаходзіцца ў тыле, абслугоўвае тыл.
Хвойнікі і бярэзнікі дзядзька абыходзіў, ведаючы, што ў іх ці каля іх размешчаны нямецкія батарэі ды іншыя тылавыя часці. І.Шамякін.
Тыльны. Які знаходзіцца за чым-н.; знешні; адваротны.
Па жэстах яго, па тым, што ён, напрыклад, выціраў пот з ілба - не далоняй, а тыльнай стараной рукі, я вызначыў, што ён таксама з механізатараў, і не памыліўся. І.Шамякін.