уражальны // уражаны // уражлівы // уразлівы

Уражальны. Які робіць моцнае ўражанне.
Уражальныя факты. Уражальныя лічбы.

Уражаны. Моцна ўсхваляваны, устрывожаны; пакрыўджаны.
Усе слухачы былі моцна ўражаны апавяданнем і дружна папрасілі бабку расказаць, як яна жыла потым. А.Якімовіч.

Уражлівы. Які лёгка паддаецца ўражанням, вельмі чулы.
Неверагодна, але я памятаю сябе з двух год. Можа, гэта таму, што ў дзяцінстве я часта хварэў, а вядома ж: хваравітыя дзеці самыя ўражлівыя. А.Асіпенка.

Уразлівы. Здольны жыва адчуваць, успрымаць што-н.
Вася заўжды ўразлівы, насцярожаны. В.Карамазаў.

Паведаміць пра недакладнасьць