усадзіць // уссадзіць
Усадзіць.
1. што. З сілай уваткнуць вострым канцом у што-н.
Дзядзька ўсадзіў сякеру ў бервяно, выпрастаўся і раптам глуха і хрыпла пачаў выгаворваць пляменніку. Б.Мікуліч.
2. каго. Прапанаваць, прымусіць або памагчы сесці.
Сінонім: пасадзіць.
Кастусь усадзіў Ліпу ў кабіну, а сам палез у кузаў. Л.Гаўрылкін.
3. перан.; што і чаго. Разм. Расходаваць, патраціць вялікую колькасць чаго-н.
Усадзіць вялікія грошы ў няпэўную справу.
Уссадзіць.
1. каго. Падняўшы, пасадзіць, паставіць на што-н.
Уссадзіць малога на канапу.
2. што. Шчыльна насадзіць, надзець на што-н.
Уссадзіць тапор на тапарышча.
|| Разм. З цяжкасцю адзець што-н. цеснае, вузкае. Наперадзе ... смешна скакала на адной назе маленькая дзяўчынка - ніяк не магла ўссадзіць скінуты чаравік. І.Хадановіч.