Малец Дзяніс (1909 - снежань 1941?), каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., душпастыр.

Нарадзіўся ў 1909 г. ў в. Лембаўка Дунілавіцкай воласці. Паходзіў з беларускай каталіцкай сям'і. З 1933 г. - на 1-м курсе духоўнай каталіцкай семінарыі ў Пінску. Пасвячоны ў святары ў 1937 г. Першыя гады душпастырскай дзейнасці правёў на пасадзе вікарыя пры парафіі Нараджэння Дзевы Марыі ў г. Бельск-Падляскі на Беласточчыне. З восені 1938 г. - прэфект мясцовых школ у Пінску. Пазней служыў вікарыем пры Пінскім кафедральным саборы. У гады Другой сусветнай вайны прымаў удзел у беларускім нацыянальна-рэлігійным жыцці. У якасці ганаровага госця разам са святаром С.Глякоўскім прысутнічаў на канферэнцыі школьных інспектараў у Менску (15.12.1941), дзе быў арыштаваны нямецкай тайнай паліцыяй. Дата, месца і акалічнасці смерці застаюцца невядомымі.

Літ.: Elenchus... Pinscensis; Chryścijanskaja Dumka (Вільня). 1937. № 9; Мартос А.; Наша вера (Менск). 1996. № 1.

Паведаміць пра недакладнасьць