Чарняк Леанард (1893-1976), каталіцкі святар заходняга абраду, удзельнік беларускага хрысціянскага руху 20 ст., душпастыр.

Нарадзіўся 20.04.1893 у в. Дордзішкі Ашмянскага павета Віленскай губ. Паходзіў з беларускай сялянскай сям'і: бацькі - Міхал і Францішка (з дому Смешкаў) Чарнякі. У чэрвені 1911 г. скончыў гарадскую 4-класную навучальню ў Ашмянах. Вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі (1912-1917). Пад час вучобы ў семінарыі ў дакументах называў сябе беларусам. Пасвячоны ў святары 26.05.1918. Душпастырскую дзейнасць распачаў на пасадзе вікарыя ў парафіі Эйшышкі Радунскага дэканата. З 1920 г. служыў пробашчам у Смаргоні. З пачатку 1930-х гадоў - у парафіі Трабы Вілейскага дэканата (1933-1936). Прыхільнік Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. З беларускім нацыянальна-рэлігійным рухам звязаны з часоў вучобы ў Вільні. Матэрыяльна падтрымліваў выданне беларускай каталіцкай газеты «Krynica». Пасля Другой сусветнай вайны працаваў у парафіі Шчацінак Шчэцінскага дэканата. Памёр 11.06.1976.

Літ.: LMABRS, ф. 318, каталог «Ч»; Catalogus... Vilnensis; Krynica (Вільня). 1920. № 13; Spis kościołów, 1973; 1979.

Паведаміць пра недакладнасьць