Анімалістычны жанр (ад лац. animal - жывёла), жанр выяўленчага (скульптура, жывапіс, графіка) і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, творы якога адлюстроўваюць свет жывёлы. Анімалістычныя матывы ў беларускім мастацтве вядомы з 16 ст.