Квадрыга (лац. quadriga), антычная (старажытнагрэчаская, старажытнарымская) калясніца на двух колах, у якую запрэжана чацвёрка (у адзін рад) коней; вознік кіруе імі стоячы. Скульптурныя выявы К. вядомы з антычнасці (круглая пластыка, камеі, гемы, медалі), асабліва пашыраны ў эпоху класіцызму як упрыгажэнні франтонаў, завяршэнні трыумфальных арак (гл. Арка трыумфальная).

Паведаміць пра недакладнасьць