Кляштар (польск. klasztor < чэш. klaster < с.-в.-ням. Kloster ад с.-лац. clostrum), каталіцкі манастыр. У класічным варыянце, распрацаваным манахамі ордэна бенедыкцінцаў (гл. Бенедыкцінцы), - замкнёны ансамбль будынкаў, куды ўваходзілі касцёл, абкружаны галерэяй (клуатрам), чатырохвугольны двор ці сад, з усходу - зала капітула (памяшканне для пасяджэння кіруючых асоб кляштара), з захаду - келлі (дарміторый), трапезная зала (рэфлекторый), бібліятэка, майстэрня рукапісных кніг (скрыпторый), a таксама дом абата, шпіталь, школа, гаспадарчыя пабудовы.

Паведаміць пра недакладнасьць